Люты размяняў шосты дзясятак дзён і стаў нагодай для шматлікіх жартаў. Аднак многім зараз не да смеху. Як перамагчы сезонную дэпрэсію? Што лепш за ўсё дазваляе справіцца з метэазалежнасцю? І як сустрэць вясну ў сябе ў душы, калі яна не прыходзіць па календары? На самыя актуальныя вясновыя тэмы разважае госць інтэрнэт-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі Наталля Прэдка - начальнік упраўлення лячэбна-прафілактычнай дапамогі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
(Наталля Прэдка, начальнік упраўлення лячэбна-прафілактычнай дапамогі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама)
Як стаць аптымістам, ці выклікаюць залежнасць прэпараты ад дэпрэсіі і ці праўда тое, што жывёлы адчуваюць надвор'е і прыродныя катаклізмы? Адказы на гэтыя пытанні ўжо атрымалі наведвальнікі нашага сайта tvr.by














