Застава "Дзівін" у Кобрынскім раёне запрацавала ў новым фармаце

8 августа 2017

У Беларусі працягваецца дэмаркацыя мяжы з Украінай і ўмацаванне меж у гэтым кірунку. Так, у новым фармаце запрацавала застава "Дзівін" у Кобрынскім раёне.

Яна ахоўвае сухапутны ўчастак працягласцю 23 км. Раней пагранічнікі неслі службу ў палявых умовах, зараз для аховы мяжы тут ёсць усё неабходнае. І нават службовае жыллё. Усталяваная сістэма відэаназірання і інтэлектуальны сігналізацыйны комплекс, якія ў рэжыме анлайн у любое надвор'е дазваляюць кантраляваць сітуацыю на мяжы. Ужо з пачатку года супрацоўнікі заставы затрымалі 47 парушальнікаў, у іх ліку - нелегальныя мігранты. Выпадкі з кантрабандай у прымежжы значна скараціліся.

На ўчастку заставы таксама створаная добраахвотная дружына з мясцовых жыхароў. Весці барацьбу з кантрабандай і нелегальнай міграцыяй дазваляе і сістэма пропускаў у рэжымную зону. На ўездзе ў аграгарадок Дзівін усталяваны пагранічны пост, падчас перасячэння якога неабходна прад'явіць пашпарт.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя