Заслужаная пашана ветэранам вайны

9 июня 2014

Юбілейнымі медалямі 70 гадоў вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў будуць узнагароджаны 8 тысяч жыхароў сталіцы. Супрацоўнікі раённых камісарыятаў сумесна з прадстаўнікамі адміністрацый ужо ўзнагароджваюць ветэранаў юбілейнымі медалямі. З віншаваннямі да удзельнікаў вайны звяртаюцца школьнікі і творчыя калектывы. А ветэраны ў сваю чаргу з задавальненнем сустракаюцца з моладдзю і ўспамінаюць былыя часы.



Дарэчы, спецыяльная выплата матэрыяльнай дапамогі ветэранам, прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі, пачалася тыдзень таму. Выплаты ад 3 с паловай да 10 мільёнаў рублёў прадугледжана для Герояў Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, кавалераў ордэнаў Славы і былых вязняў канцлагераў.