Беларусь сёння развіталася з заслужаным артыстам, дыктарам Ільёй Курганам. Ён пайшоў з жыцця ў сераду на 94-ым годзе. Развітанне і паніхіда прайшлі на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра. Праводзіць у апошні шлях легендарны залаты голас Беларускага радыё прыйшлі родныя, паклоннікі, вучні, акцёры, рэжысёры і, вядома, калегі з Белтэлерадыёкампаніі.
Пасля грамадзянскай паніхіды ў апошні шлях заслужанага артыста Беларусі Ілью Кургана праводзілі па тэатральнай традыцыі апладысментамі.
Заслужанага артыста Беларусі Ілью Кургана праводзілі па тэатральнай традыцыі апладысментамі
23 августа 2019