Заслужаная ўзнагарода ветэранам

9 июня 2014
Да 3-га ліпеня ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні канцлагераў, гета і турмаў, Героі Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы, кавалеры ордэнаў Славы атрымаюць матэрыяльную падтрымку ад 3 да 10 мільёнаў рублёў. А на лацканах іх мундзіраў з'явіцца новы, юбілейны медаль да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На прадпрыемстве, дзе вырабляюць сімвалы Перамогі і знакі памяці, пабывала Наталля Кузьміцкая.

Калісьці, магчыма, і яны танцавалі пад гукі гэтых савецкіх песень і мелодый. Праўда, час дзяцінства, маленства і юнацтва іх быў жорстка перапынены выбухамі снарадаў, аўтаматнымі чэргамі і бранятэхнікай.

З кожным годам сведак самай кровапралітнай вайны не толькі ў нашай, але і сусветнай гісторыі, становіцца ўсё менш. З 1 чэрвеня і да 3 ліпеня ветэраны, вязні канцлагераў, турмаў і гета ў Беларусі будуць узнагароджаны юбілейным медалём да 70-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Згодна з дзяржзаказам, менш як за 2 месяцы на гэтым прадпрыемстве выпусцілі 77 тысяч латуневых сімвалаў Перамогі.

Перш чым з-пад прэса выйдзе медаль, якому затым нададуць такі выгляд, на нарыхтоўку або, як гавораць спецыялісты, майстар-пуансон будзе нанесена яго адлюстраванне.

Гэта даволі карпатлівая праца, бо ўсе дэталі майстар наносіць уручную.
На прадпрыемстве гравёр Фёдар Баравец працуе без малога 12 гадоў, менавіта ад яго цвёрдай рукі і сабранасці залежаць тэрміны выканання заказу.

Пасля гравёра нарыхтоўка медаля адпраўляецца ў цэх, дзе спецыяльным прэсам штампуецца патрэбная колькасць. Працэс вытворчасці медалёў на прадпрыемстве захаваўся з савецкіх часоў, праўда, дзякуючы новым тэхналогіям справа пайшла значна хутчэй.

Каб ва ўрачысты дзень, Дзень Незалежнасці, гэтыя медалі з'явіліся побач з баявымі ўзнагародамі на лацканах ветэранаў.