Заслаўе ужо зараз рыхтуецца да свята пісьменства

16 июля 2014

Чатырохметровы Ізяслаў і абноўленыя святыні. Заслаўе ужо зараз рыхтуецца да свята пісьменства. Упершыню гэтае свята прымае горад, які прымаў ужо літаратурны форум. Дзень пісьменства традыцыйна адзначаецца ў першую вераснёўскую нядзелю. У горадзе ідзе вялікае аднаўленне: рамантуюць галоўныя славутасці - Спаса-Праабражэнскую царкву, касцёл Нараджэння Прасвятой Дзевы Марыі. Да свята ў самым цэнтры Заслаўя ўзнікне помнік заснавальніку горада сыну Рагнеды Ізяславу.


За паўтара месяца да падзеі ў горадзе праводзяць першыя мерапрыемствы да пісьменніцкага свята. Разьбяры з усёй краіны зрабілі калекцыю драўляных скульптур паводле дзіцячых кніг беларускіх казачнікаў.