Ахоўныя экраны ўсталююць у падземцы

16 октября 2019
Ахоўныя экраны з'явяцца на ўсіх станцыях у мінскім метро. Такія канструкцыі дапамогуць пазбегнуць няшчасных выпадкаў. У першую чаргу іх усталююць на прыпынках трэцяй веткі: першыя станцыі новай лініі павінны адкрыцца ў наступным годзе. У далейшым ахоўнымі экранамі зачыняць усе пероны. Створкі будуць адчыняцца аўтаматычна разам з дзвярамі вагонаў.