Абаронцаў Айчыны ўшаноўвалі ў Палацы Рэспублікі

22 февраля 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з надыходзячым святам Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл усіх вайскоўцаў краіны.

Віншаванне ад Кіраўніка дзяржавы на ўрачыстым сходзе, прысвечаным святу, зачытаў Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась. Сёння абаронцаў Айчыны ўшаноўвалі ў Палацы Рэспублікі. Нягледзячы на ўсю ўрачыстасць мерапрыемства, самі запрошаныя называлі гэтую сустрэчу сустрэчай без гальштукаў. Афіцэры маглі ўбачыцца са сваімі калегамі, а таксама пераняць вопыт у галоўных гасцей свята - ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У кулуарах Палаца Рэспублікі сабраліся як цяперашнія абаронцы Айчыны, так і тыя, хто дзесяцігоддзі таму абараняў межы краіны.

Са сцэны Палаца Рэспублікі абаронцаў Айчыны з прафесійным святам віншавалі як артысты ў пагонах, так і зоркі беларускай эстрады. Тэлеверсія ўрачыстага сходу выйдзе ў эфір на "Беларусь 1" 23 лютага ў 22:15.