Абаронца сусветнага ўзроўню і трэнер-пераможца - успамінаем Ю. Курненіна

30 июля 2021

Час, калі мінскі стадыён "Дынама" стаў збіраць трыбуны, а каманда з беларускай сталіцы была вядомая на ўвесь Саюз. Адной з галоўных зорак таго перыяду быў Юрый Курненін, флангавы атакуючы абаронца. І пасля выдатнай гульнявой кар'еры ён шмат зрабіў для беларускага футбола: вывеў, напрыклад, маладзёжную зборную краіны ў фiнал чэмпіянату Еўропы. Але няўдачу на ім перажываў так моцна, што сэрца не вытрымала. Памяцi Юрыя Курненiна. Расказвае Андрэй Казлоў.

Заўсёды ўдумлівы погляд адпаведна футбольнаму гросмайстру. І спакой нават пасля найвышэйшай хвалы. Словы Эдуарда Малафеева, мэтра сярод трэнераў, каментарыяў не патрабуюць. Юрый Курненін як футбаліст славіўся сваім моцным характарам і нястрымнай энергіяй. Маленькі звер - мянушка, якую ён заслужыў на футбольных палях усяго Савецага Саюза.

Гэта было сапраўды гучнае дасягненне для савецкага футбола. Галявы хет-трык ад флангавага абаронцы. Футбаліст пад нумарам 3, які баразніў фланг вялікага (гэта зусім не перабольшанне) мінскага "Дынама", пачынаў калісьці форвардам.

Перамога "Дынама" ў чэмпіянаце СССР - 1982 ужо даўно стала эпахальнай і абрасла легендамі, як і жыцці кожнай зоркі той каманды, а Курненін быў адным з самых яркіх яе гульцоў.

Юрый Курненін праславіўся і на трэнерскай працы, асабліва ярка адпрацаваўшы з моладзевай зборнай Беларусі, з якой не толькі прабіваўся на чэмпіянат Еўропы, але і выгадаваў яркіх футбалістаў і неардынарных асоб.

Пра футбол ён мог разважаць гадзінамі, але ў жыцці не выпускаў галоўнага - сваю сям’ю.

Жыццё выдатнага футбаліста абарвалася 30 ліпеня 2009 года, калі пасля няўдала праведзенага моладзевага чэмпіянату Еўропы Юрый Анатольевіч страшна перажываў няўдачу. Сэрца не вытрымала. Курненін пайшоў назаўжды, але сваё імя таксама назаўжды пакінуў у гісторыі беларускага футбола.