Абараніце сябе і іншых ад каранавіруснай інфекцыі!

26 Сакавіка 2020
Абараніце сябе і іншых ад каранавіруснай інфекцыі! Выконвайце гэтыя простыя правілы:

  • Рэгулярна мыйце рукі з мылам або апрацоўвайце антысептыкам.
  • Устрымлівайцеся ад наведвання месцаў вялікай колькасці людзей.
  • Пазбягайце цеснага кантакту з людзьмі, у якіх ёсць прыкметы рэспіраторных захворванняў.
  • Не датыкайцеся непамытымі рукамі да твару.
  • Падчас кашлю затуляйце нос і рот сурвэткай або локцем.
  • Пры з'яўленні недамаганняў звярніцеся да ўрача.
  • Калі вы прыбылі ў Беларусь з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі каранавіруснай інфекцыі, на працягу 14 дзён вы павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах.
  • Умацоўвайце імунітэт і будзьце здаровыя!