Абарона людзей з абмежаванымі магчымасцямі - адзін з галоўных прыярытэтаў Беларусі

3 декабря 2013

Вывучыць вопыт аказання дапамогі ветэранам і інвалідам гэтымі днямі ў Мінск прыехалі госці з Расіі. З прадстаўнікамі СМІ розных рэгіёнаў краіны-суседкі інфармацыяй дзяліліся прадстаўнікі сталічных службаў сацпадтрымкі.


Уладзімір Бязяеў, каментатар радыё Расія (г. Масква): У Беларусі ўсё ж больш увагі адзінокім і старым. У Расіі ў старых больш шанцаў сустрэцца з чорнымі рыелтарамі з адпаведнымі наступствамі. А ў вас усе пад наглядам, вось сядзяць, нешта робяць, вышываюць.


Заўтра прэс-тур расійскіх журналістаў прадоўжыцца ў Рэспубліканскім інтэрнаце ветэранаў вайны і працы. Госці сустрэнуцца таксама з Міністрам працы і сацабароны Мар'янай Шчоткінай.