Магчымасцяў дайсці да кожнага, выслухаць і дапамагчы ў вырашэнні праблем у актывістаў Белай Русі стала больш. Звыш 5 тысяч прадстаўнікоў самага аўтарытэтнага грамадскага аб'яднання краіны атрымалі статус народных выбраннікаў. Удзел Белай Русі ў выбарчай кампаніі-2014 і перспектывы развіцця найбуйнейшай грамадскай арганізацыі абмеркавалі на пасяджэнні рэспубліканскага савета ў Мінску.
Як адзначыў старшыня Белай Русі Аляксандр Радзькоў, такая сур'ёзная прысутнасць аўтарытэтнага аб'яднання ў структуры мясцовага самакіравання гаворыць у першую чаргу пра тое, што беларусы падтрымліваюць тую палітыку, якая сёння праводзіцца ў краіне, і той курс сацыяльна-эканамічнага развіцця, які выбрала суверэнная Беларусь.
Асаблівая ўвага на нарадзе была нададзена Пасланню Кіраўніка дзяржавы. Па словах прадстаўнікоў Белай Русі, больш чым чатырохгадзінная шчырая размова - гэта чарговае сведчанне таго, што Прэзідэнт гатовы адказваць на любыя, нават для кагосьці нязручныя пытанні і настроены на канструктыўны дыялог па сутнасці з кожным беларусам.
У планах Белай Русі - працаваць на рэалізацыю пастаўленых у тым ліку і падчас звароту Кіраўніка дзяржавы задач, шукаць новыя падыходы ў арганізацыі сваёй працы і ўмацоўваць аўтарытэт грамадскага аб'яднання на міжнароднай арэне