Рыторыка калектыўнага Захаду ў дачыненні да сітуацыі на беларуска-польскай мяжы для нас была прадказальная: У Нью-Ёрку прайшло экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН. І чакана, міжнародная арганізацыя стала пляцоўкай для прасоўвання заходняга геапалітычнага парадку. ЗША, Брытанія і краіны ЕС не прызналі сваёй ролі ў стварэнні міграцыйнага крызісу і абвінавацілі ва ўсім Беларусь. У абарону нашай краіны выступіла Расія. Намеснік пастаяннага прадстаўніка Федэрацыі пры ААН Дзмітрый Палянскі раскрытыкаваў заходнія краіны, абвінаваціўшы іх у перакладанні адказнасці і адсутнасці празрыстасці
Дзмітрый Палянскі, першы намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН:
Беларусь вядзе дыялог з прадстаўнікамі ААН. Беларусь абсалютна празрыстая. Для журналістаў, для НВА не праблема адправіцца ў месцы размяшчэння мігрантаў. Беларусы размяркоўваюць гуманітарную дапамогу. Няма ніякіх праблем з доступам на гэтую тэрыторыю любога агенцтва ААН. А вось у раёны, дзе знаходзяцца 12-15 тысяч узброеных польскіх вайскоўцаў, доступу для НВА, журналістаў і валанцёраў няма. Такая ж сітуацыя з Літвой - абсалютная непразрыстасць. Я ведаю, што гэта выклікае крытыку ўсярэдзіне самога Еўрасаюза, але гэта сямейны бізнес ЕС.Пад інфармацыйны шум і надуманыя абвінавачанні Еўропа і ЗША адкрыта заявілі, што хочуць увесці новы пакет санкцый. А гэта значыць, заходнія дыпламаты пастаўленую задачу выканалі. Бо для іх міграцыйны крызіс - гэта чарговы інструмент для далейшага націску на суверэнную краіну.
Пасяджэнне Савета Бяспекі ААН па сітуацыі на беларуска-польскай мяжы прайшло ў Нью-Ёрку
12 ноября 2021













