Замежныя турысты ў захапленні ад наведвання беларускай сталіцы

4 января 2019

Самымі папулярнымі турыстычнымі месцамі ў навагоднія святы ў беларускай сталіцы сталі Верхні горад, Траецкае прадмесце, таксама экскурсіі па двух галоўных праспектах - Незалежнасці і Пераможцаў. Сярод музеяў, якія часцей за ўсё наведваюць, - Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны мастацкі і Беларусь у мініяцюры - "Краіна міні". Нагадаем, Мінск узначаліў рэйтынг самых папулярных гарадоў для зімовых падарожжаў у СНД сярод турыстаў з Расіі. У сярэднім   працягласць знаходжання - ад 3 да 5 дзён.

Акрамя Мінска папулярнасцю ў турыстаў у зімовыя канікулы карыстаюцца гарналыжныя курорты "Лагойск" і "Сілічы".