Зарплаты, занятасць, пенсіённая сістэма. Адкрытыя выказванні Прэзідэнта на VIII З'ездзе прафсаюзаў

28 февраля 2020
Федэрацыя прафсаюзаў іграе асаблівую ролю ў беларускім грамадстве

Як адна з асноў грамадзянскай супольнасці ФПБ сёння стаіць на варце інтарэсаў работнікаў і сацыяльнай справядлівасці. Пра гэта на VIII З'ездзе аб'яднання заявіў Аляксандр Лукашэнка. Дарэчы, у Мінск прыбыло паўтысячы дэлегатаў з усёй краіны, каб абмеркаваць самыя розныя і нават вострыя пытанні. Беларускі лідар рыторыку прафсаюзаў падтрымаў і развіў. Сярод тэм - абнаўленне Працоўнага кодэкса - дарэчы, праект закона зараз у распрацоўцы, пытанні аховы працы і заработных плат. На апошнім Кіраўнік дзяржавы спыніўся падрабязней. 

Беларускі народ выбраў шлях сацыяльнага дыялога -  яшчэ адзін важны тэзіс Прэзідэнта. І прафсаюзы як сапраўды народная арганізацыя здольныя абараняць правы грамадзян. Адгэтуль і загад Аляксандра Лукашэнкі - падрыхтаваць указ аб стварэнні першасных арганізацый на прыватных прадпрыемствах, гэта дазволіць работнікам быць упэўненымі ў заўтрашнім дні. Шчыра выказаўся Кіраўнік дзяржавы і аб іншых набалелых пытаннях. А менавіта: пенсіённая сістэма патрабуе сур'ёзнага рамонту. Прэзідэнт заклікаў Федэрацыю прафсаюзаў працягнуць актыўны маніторынг цэн на самыя неабходныя прадукты харчавання.

Больш як 500 дэлегатаў прыехала на з'езд ФПБ

Нямала трэба зрабіць і на прадпрыемствах. Праблемныя вытворчасці трэба ратаваць, а не банкрутаваць! Многае са сказанага Прэзідэнтам дэлегаты ўспрынялі як заклік да дзеяння. 

Прэзідэнт уручыў ФПБ Ганаровы дзяржаўны сцяг Беларусі

Пасля размовы з дэлегатамі Прэзідэнт уручыў Федэрацыі прафсаюзаў Ганаровы дзяржаўны сцяг нашай краіны за асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці, абароне правоў і інтарэсаў грамадзян Беларусі.