Зарплаты, пенсіі, будаўніцтва жылля, здароўе людзей Прэзідэнт абмеркаваў з кіраўніцтвам Савета Міністраў

15 Студзеня 2020
Зарплаты, пенсіі, будаўніцтва жылля, здароўе людзей. Гэтыя пытанні напярэдадні былі ў цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы. Іх Прэзідэнт абмеркаваў з кіраўніцтвам Савета Міністраў. 

Падрыхтаваны праекты ўказаў, якія павінны станоўча  адбіцца на рабоце эканомікі. Да прыкладу, прапаноўваецца механізм выключэння нядобрасумленных форм пасрэдніцтва ў рабоце  дзяржпрадпрыемстваў. Патэнцыяльна гэта і новая крыніца грошай для рэальнага сектара, і, адпаведна, дадатковая прычына для павышэння зарплат працаўнікам. Сацыяльныя аспекты цікавяць Аляксандра Лукашэнку першым чынам - як прынятыя рашэнні адаб'юцца на пэўным чалавеку? Так, будаўніцтвам жылля зараз будуць займацца кампаніі, якія не гоняцца за звышпрыбыткам, а прапаноўваюць даступныя масаваму пакупніку варыянты куплі квадратных метраў. 


Нарада Прэзідэнта з кіраўніцтвам Саўміна

Яшчэ адно пытанне датычылася  прафесійнага пенсіённага страхавання рабочых, якія працуюць у неспрыяльных умовах. Ёсць прапанова прадаставіць  гэтай катэгорыі грамадзян права атрымліваць датэрміновую пенсію. На асаблівым кантролі пытанне абыходжання  з адходамі тавараў і ўпакоўкі. Прэзідэнт падтрымаў праект указа аб укараненні дэпазітна-закладной сістэмы ў працы з упакоўкай.  Падчас нарады гаварылі і аб глабальных выніках мінулага года, а таксама  аб самых актуальных пытаннях, якія датычацца імпартазамяшчэння і паставак сыравіны для беларускіх прадпрыемстваў. Тут пазіцыя нашай краіны нязменная: плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб'ёмах Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным.