Зарплаты, пенсіі, адукацыя і будучыня суверэннай краіны. Аб акцэнтах Паслання-2020

5 августа 2020
Ад пытанняў знешняй палітыкі і працы сусветнай эканомікі на фоне пандэміі да тэм, якія хвалююць без выключэння кожнага з нас: зарплаты, пенсіі, адукацыя і будучыня суверэннай краіны! Прэзідэнт учора звярнуўся да беларускага народа і парламента. Тэмы самыя актуальныя, народныя і надзённыя. Інфармацыйная стужка стракацела яркімі загалоўкамі і цытатамі Аляксандра Лукашэнкі. А гледачы - не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце - маглі ўбачыць усё на свае вочы, пачуць усё з першых вуснаў. Аб акцэнтах Паслання-2020 - Вераніка Бута. 


Паўтары гадзіны. Выразна, ёміста, кампактна. Такім атрымалася Пасланне-2020


Толькі галоўныя акцэнты і важныя мэты, зразумелыя кожнаму: суверэнітэт, настрой на развіццё, годны ўзровень жыцця, міралюбная палітыка - тое, на што абапіраемся. 

Кіраўнік дзяржавы пачаў з праблем, якія прынесла свету вірусная пандэмія, і размова не толькі пра здароўе. Гэта гандлёвае, палітычнае, інфармацыйнае супрацьстаянне. Беларусь - за прадказальную і шматвектарную палітыку.

Асобныя словы падзякі чарговы раз гучаць беларускім медыкам - яны самааддана змагаліся за кожнае жыццё. Без хаосу і панікі зладзіліся з нялёгкім выпрабаваннем. Медыцынскую сістэму працягнуць умацоўваць з улікам новых рэалій. Эпідэмія дала шанц нашым экспарцёрам - гэта ўжо эканоміка - тут важна гэты шанц не выпусціць. Спрацуем добра - паднімем зарплаты ўдвая, падтрымаем на годным узроўні пенсіі. Арыенціры на пяцігодку таксама мясцовыя дарогі, жыллё і рэгіёны. 

Асобна пра моладзь. Падтрымлівалі і будзем падтрымліваць. Ганарымся пакаленнем, якое вырасла. Людзі неабыякавыя! Асаблівая ўвага - аднагодкам незалежнасці (тым, каму сёння 25-30). У іх руках будучыня Беларусі, у іх сілах зрабіць краіну канкурэнтаздольнай і паспяховай у самых розных сферах. Падмурак закладзены, і прасцей будаваць краіну на такой базе. Чырвонай ніткай праз усё Пасланне - умацаванне суверэнітэту Беларусі. 


Прэзідэнт: На эмоцыях нельга вырашаць ні адно пытанне 


Пасыл Прэзідэнта выразны і зразумелы: ісці не на плошчу, а на выбарчы ўчастак. Не станавіцца інструментам у руках завадатараў каляровых рэвалюцый. Крытыкаваць і спрачацца выключна ў рамках закона. Альтэрнатыва разумная толькі вітаецца. Ці выдужае краіна ў гібрыднай сутычцы? Прэзідэнт не сумняваецца, беларусы сябе абараніць змогуць. 

Прэзідэнт: Краіну мы не аддадзім

Адкрытасць і шчырасць беларускага лідара была падтрымана залай. Кожны пачуў тое, што хвалявала асабіста яго. Атрымаў адказы на свае пытанні. І азначыў свой шлях як мінімум на найбліжэйшы год, а то і на будучую пяцігодку. 

Шлях даўжынёю з чвэрць стагоддзя, прароблены нашай краінай, паказаў, што прыярытэты былі расстаўленыя правільна. Беларусь мае намер працягнуць рухацца сваім маршрутам і далей.