Зарплаты бюджэтнікаў вырастуць ужо з 1 снежня

9 ноября 2017

Аб гэтым сёння ў парламенце заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Таксама ўрад гатовы ліквідаваць утоеную занятасць і знайсці выхад з пенсіённых пастак для тых, каму не хапае страхавога стажу. Змены чакаюць і банкаўскі сектар: як зафіксаваць працэнтныя стаўкі па крэдытах, абмяркоўвалі сёння парламентарыі. Пра ўсё па парадку - Святлана Лук’янюк.

Хуткі шлях з Еўропы ў Азію змацавалі подпісамі ў маі ў Пекіне. Сёння зялёнае святло пагадненню далі дэпутаты. Лагістыка, нягледзячы на адлегласць, стане прасцейшай: грузы будуць афармляць хутчэй, як і прапускаць праз мытню, змогуць іх часова і захоўваць. А гэта вялізны плюс для маршруту, запатрабаванасць якога расце.

Шэраг заяў прагучаў ад Мінпрацы. Так са снежня на рост зарплат могуць разлічваць бюджэтнікі. У сярэднім павышэнне чакаецца ў раёне 7 %.

Стымуляваць жа на пошук працы плануюць абноўленай версіяй Дэкрэта нумар 3 "Аб сацыяльным утрыманстве". Зараз дакумент у Адміністрацыі Прэзідэнта. І адна з мэт, гаворыць міністр, ліквідацыя ўтоенай занятасці.

Ірына Касцевіч, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі:

"Тое, што не плануюць разглядаць, дык гэта куплю страхавога стажу. Такім шляхам пайшлі ва Украіне. Там можна даплаціць за пяць гадоў, якія адсутнічаюць. Сёння гэтыя пытанні ўзнімалі пры прыняцці паправак у законапраект "Аб пенсіённым забеспячэнні". Сутнасць у скарачэнні мінімальнага страхавога стажу. Але пакуль зняць усе пытанні не атрымалася. На некаторых настойваюць дэпутаты пры падрыхтоўцы да другога чытання. Напрыклад, што датычыцца прадпрыемстваў са шкоднымі ўмовамі працы".

Андрэй Рыбак, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:

"У першым чытанні сёння дэпутаты галасавалі і за дадаткі ў Банкаўскі кодэкс. Паралельна Нацбанк агучыў новыя падыходы па налічэнні працэнтаў па крэдытах. Альбо яны фіксаваныя, альбо замацаваныя за стаўкай рэфінансавання. Пры гэтым забаронена змяняць гэтыя працэнты банкам самастойна".

Ужо на наступным тыдні ў Палаце прадстаўнікоў пройдзе нулявое чытанне бюджэту на наступны год. Гэта дэталёвае абмеркаванне выдаткаў і прыбыткаў з запрашэннем міністраў і ўсяго дэпутацкага корпуса. Такі разгляд заўсёды да вынясення галоўнага фінансавага дакумента ў Авальную залу на галасаванне.