Такія лічбы напярэдадні назваў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета Міністраў. Там абмяркоўвалі вынікі працы эканомікі за студзень - верасень 2020 года. Урад абазначыў шэраг праблем. Напрыклад, бюджэт па выніках дванаццаці месяцаў можа недаатрымаць да 3 мільярдаў рублёў. Нягледзячы на гэта, падтрымка медыкаў і арганізацый, найбольш пацярпелых ад пандэміі, і яе наступстваў прадоўжыцца.
Сярод галін, якія па-ранейшаму ў плюсе, нягледзячы на складаны год - будаўніцтва, сельская гаспадарка і сектар сувязі. Такую дынаміку трэба захаваць да канца 2020-га.













