Цэны на тавары першай неабходнасці і развіццё рынку ў цэлым абмеркавалi на нарадзе ў Прэзiдэнта

26 мая 2020
Гэты рабочы тыдзень Прэзідэнт пачаў з абмеркавання актуальных палітычных і эканамічных пытанняў. Сёння адбыўся лагічны працяг учарашняй размовы: увага  сацыяльнай тэматыцы. Дэталёва абмеркавалі сітуацыю на спажывецкім рынку, цэны, прычым іх стабільнасць на сацыяльна значныя тавары. Пытанні сапраўды народныя: важныя для кожнай беларускай сям'і. 

Безумоўна, на ўсе сферы зараз  так ці інакш уплывае пандэмія. Свет пралічвае будучыя страты. Таму  даводзіцца думаць не на крок, а на некалькі крокаў наперад. У Беларусі было прынята цвёрдае рашэнне: не спыняць звыклы рытм жыцця, працу эканомікі, ды і пасяўная кампанія пачалася ў тэрмін. Словам, будзем з хлебам  і па прымальных цэнах. А тое, што ў лішку, зможам яшчэ і выгадна прадаць!

Вядома, экспарт не самамэта. Галоўнае - накарміць сваіх людзей і па даступных цэнах. А яны, асабліва на тавары першай неабходнасці (на гэтым сёння неаднаразова рабіў акцэнт Кіраўнік дзяржавы) павінны строга кантралявацца. Галоўным рэвізорам у гэтым плане застаецца Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. 

Пра сусветную фуд-пандэмію і пра тое, што чакае беларускі спажывецкі рынак, больш падрабязна раскажа Ілона Красуцкая.


Каб цэны не кусаліся


Будзем гаварыць адкрыта: стабільна 5-10 прадуктаў, якія аказваюцца ў нашым халадзільніку  ледзь не штодня, і ёсць той самы індыкатар цэнаў. Зразумела, час няпросты, перавагі і даходы ва  ўсіх людзей розныя, але ў цяперашняй сітуацыі  гэта было паказальна. Ні пустых паліц, ні хаосу ў нашых магазінах! А яшчэ гарантыя, што на прадукты першай неабходнасці цэны  дакладна не ўзляцяць.

Усе мы памятаем, як штучна ажыятаж на старце падагравала эпідсітуацыя. Многія і на цэннікі асабліва не глядзелі -  запасіліся на месяцы наперад. У выніку павысіўся попыт на крупы, у прыватнасці, грэчку. Але для нашай краіны і гэта было некрытычна. Хаця і куплялі палову ў Расіі, на свае сілы таксама разлічвалі. Запас на паўгода наперад. Вядома, пад шумок было шмат ахвотнікаў нажыцца на страху - набіць кішэні імкнуліся  "асабліва прадпрымальныя" вытворцы і гандлёвыя сеткі.  Значна павысіліся  цэны на некаторую імпартную гародніну, цытрусавыя і імбір. Да ўрэгулявання сітуацыі тады аператыўна падключыліся МАРГ і  Камітэт дзяржкантролю. 


На спажывецкім рынку зараз няма дэфіцыту і ажыятажу


А як  справы зараз? Пра цяперашнюю сітуацыю на спажывецкім рынку і прагнозы чарговая падрабязная размова ў Кіраўніка дзяржавы. Сярод удзельнікаў нарады ўсе, хто ў тэме. У магазіны таксама ходзяць не толькі па абавязку службы.  І без доўгіх дакладаў усё зразумела: сітуацыя стабільная.

Але гэта ў нас. Тым не менш, іншыя прыклады былі перад вачамі.  У Італіі велізарныя чэргі, у Германіі - пустыя паліцы. Таму крыху  больш  чым  месяц таму антыманапольнае ведамства патрэбавала ад усіх гандлёвых сетак адрэгуляваць кошт сацыяльна значных тавараў. Гэта каля 30 пазіцый. Сярод іх пераважна  прадукты. Спіс папоўніўся і таварамі, якія падчас пандэміі сталі найбольш запатрабаванымі - гэта маскі і антысептыкі. Трымаць цэны пад кантролем і не дапускаць іх неабгрунтаванага росту - няўхільнае патрабаванне Кіраўніка дзяржавы. Такога прынцыпу будзем прытрымлівацца і далей.


У красавіку цэны на харчаванне выраслі крыху больш чым на 1 %


Гэта сезоннае павышэнне. У цэлым жа з пачатку года ў Беларусі гэты рост запаволіўся. Лідары па падаражанні - цыбуля, часнок і цытрусавыя. Патаннелі свініна, бананы, вінаград, цэны на агуркі знізіліся на траціну. МАРГ разлічвае ў маі выйсці на запланаваную траекторыю інфляцыі. А па годзе ўкласціся ў прагнозныя 5 %.  


МАРГ увёў мараторый на павышэнне цэн на паслугі адукацыі, транспарту і сувязі


Пакуль на цэнавым рынку больш-менш зразумелая сітуацыя. МАРГ увёў яшчэ і мараторый на павышэнне цэн на паслугі адукацыі, транспарту і сувязі. Але любога хвалюе пытанне - што будзе далей? 

Адны краіны абмяжоўваюць экспарт, у другіх зрываюцца сельгасработы. Эксперты прадказваюць глабальны рост цэн на ежу. 

Пра тое, што сітуацыя прымае сур'ёзныя абароты, самі за сябе гавораць гэтыя кадры. Супраць голаду і галечы ўжо  выходзяць масава пратэставаць. 


Змушаны прастой у Еўропе агаліў недахоп харчовых тавараў


У Мадрыдзе  велізарныя чэргі па прадукты першай неабходнасці. Рост беспрацоўя прывёў да рэзкага пагаршэння жыцця. 

Пакеты з харчаваннем раздаюць і ў Жэневе. З пачатку эпідэміі тут колькасць людзей, якім патрэбная падтрымка, павялічылася ў 4 разы. Сярод іх тыя, хто застаўся без працы, а таксама легальныя і нелегальныя мігранты. 

Пустыя паліцы Беларусі відавочна не пагражаюць. Каранціну не было, межы не закрывалі, эканоміку не спынялі. Увогуле, як кажуць, хто працуе, той есць.  

Гледзячы на ўсё гэта, як кажуць, складваецца пазл. Зараз зразумела, чаму наш Прэзідэнт так часта гаварыў пра імпартазамяшчэнне. Ніхто не думаў не гадаў, што такое магчыма: а ўвесь свет закрыў межы. Калі б не было ў нас сваіх прадуктаў і тавараў, з чым бы засталіся? Так, пандэмія - гэта яшчэ пра пераацэньванне каштоўнасцяў.  Каранавірус паўплываў на перавагі пакупнікоў. Многія адмовіліся ад імпульсіўных пакупак. Грамадзяне ўжо зараз набываюць толькі самае неабходнае. І гэта - прадукты харчавання. Значыць, трэба прымаць правілы гульні, паспрабаваць павярнуць сітуацыю сабе ў плюс. Якасная прадукцыя (па добрых цэнах) заўсёды будзе запатрабаваная на любым рынку!