Зарплата ў дзяржарганізацыях павялічыцца толькі пры апераджальным росце прадукцыйнасці працы

2 августа 2014
Гэта прадугледжана пастановай Саўміна. У дзяржарганізацыях рост сярэднямесячнай зарплаты дапускаецца толькі пры ўмове апераджальнага росту прадукцыйнасці працы. Пры яе невыкананні фонд зарплаты за месяц памяншаецца да памеру, які забяспечыць гэтыя суадносіны адзін да аднаго. Урад рэкамендуе камерцыйным арганізацыям налічваць зарплаты згодна з прынцыпамі эканамічнай тэорыі і пастановы.
Таксама ўстаноўлены адзіны для ўсіх арганізацый парадак выплаты бонусаў. Пры разліку каэфіцыента іх суадносін будуць улічвацца гадавыя бонусы, якія выплачваюць кіраўнікам, у суме, якая перавышае 12 акладаў. Пры гэтым памер гадавога бонуса для кіраўнікоў дзяржарганізацый абмяжуецца 12-ю акладамі. Разрыў жа ў зарплаце кіраўніка і працаўнікоў не павінен перавышаць 8-мі.