Зарэгістравацца і здаць рэпетыцыйнае тэсціраванне можна анлайн

14 октября 2019
Навучальны год толькі пачаўся, а будучыя абітурыенты ўжо рыхтуюцца да ўступнай кампаніі. Праверыць свае веды можна на рэпетыцыйным тэсціраванні, яно зараз праходзіць у Беларусі. Прычым колькасць спроб не абмежавана. Як і дзе можна здаць тэст і што яшчэ неабходна ведаць абітурыенту - раскажа Юлія Грызунт.

Уступная гонка - адказны момант для кожнага абітурыента. Міхаіл Козіч летам будзе змагацца за бюджэтнае месца на факультэце міжнародных адносін. 

Сёння ў БДУ праходзіць першае рэпетыцыйнае тэсціраванне па англійскай мове, хіміі і біялогіі. Наогул пры рэгістрацыі ў кожнага абітурыента ёсць магчымасць выбраць прыдатныя для яго час і месца. У любым пункце тэсты можна прайсці па ўсіх 15 прадметах. Каб зарэгістравацца,  трэба запоўніць анкету на сайце Інстытута кантролю ведаў. 

Анлайн можна прайсці і сам тэст. Гэтая паслуга  бясплатная.  А паспрабаваць свае сілы ў сапраўднай атмасферы ўступнай гонкі каштуе 7 рублёў за адзін прадмет. 

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання прадоўжыцца да снежня. Праверыць свае веды паўторна можна будзе ў студзені і лютым. Ну а "генеральная рэпетыцыя" ЦТ будзе праходзіць з сакавіка па май. Перад кожным этапам тэсты будуць абнаўляцца. 

Гэта не датычыцца анлайн-тэстаў. Яны публікуюцца адзін раз - перад першым этапам. Дарэчы, у наступным годзе плануюць падняць парогі балаў, пры якіх абітурыент зможа падаваць дакументы ва ўніверсітэт. 

Сертыфікаты ЦТ дзейнічаюць 2 гады

У некаторых абітурыентаў ужо ёсць падушка бяспекі, бо, як і раней,  у 2020 годзе дзейнічаюць сертыфікаты 2019-га. Акрамя таго, нагадаю, што здаць ЦТ можна адразу па  чатырох прадметах. Першае пройдзе традыцыйна  ў чэрвені. А на працягу ўсяго навучальнага года ёсць магчымасць трэніравацца на  рэпетыцыйных тэстах.