Зарэгістраваць дамен БЕЛ зараз можа любы жадаючы

1 октября 2015

З сённяшняга дня зарэгістраваць дамен БЕЛ можа любы жадаючы. Нагадаем, што рэгістрацыя кірылічных даменаў у гэтай зоне пачалася ў сёлетнім сакавіку. Яна была даступная для ўладальнікаў таварных знакаў, дзяржорганаў і арганізацый. Затым, з чэрвеня па верасень, імя для сайта можна было атрымаць з дапамогай дабрачынных аўкцыёнаў. Дарэчы, зараз колькасць зарэгістраваных даменаў у зоне .БЕЛ ўжо перавысіла тры тысячы.