Рэальная заробная плата жыхароў Мінскай вобласці ў студзені–лютым павялічылася амаль на 21% у параўнанні з леташнімі паказчыкамі і склала крыху больш за чатыры з паловай мільёнаў рублёў. Самыя даходныя сферы па-ранейшаму хімічная, металургічная вытворчасці, горназдабыўная, пераапрацоўчая прамысловасці, а таксама будаўніцтва, дзе сярэднямесячны заробак знаходзіцца на ўзроўні 7 мільёнаў рублёў. Самыя ж тугія кашалькі ў жыхароў Салігорскага і Мінскага раёнаў, дзе даход аднаго рабочага за месяц складае каля 6 мільёнаў рублёў.














