Спякота ўскладняе сітуацыю ў лясах. Забароны і абмежаванні на іх наведванне ўведзены ў 33 раёнах Беларусі. Сярод іх 9 у Мінскай вобласці: Дзяржынскім, Крупскім, Любанскім і Мінскім. Падрабязная інфармацыя размешчана на інтэрактыўнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі. Парушальнікам пагражае штраф у памеры да 25 базавых велічынь. Прадстаўнікі лясной гаспадаркі манітораць сітуацыю пры дапамозе беспілотнікаў і сістэм відэаназірання.
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў 33 раёнах Беларусі
23 июня 2020













