Забарону выхаду на ваду ўвялі ў Верхнядзвінскім раёне

23 января 2020
На лодках нельга рыбачыць на Асвейскім возеры. Забарона будзе дзейнічаць да 1 сакавіка. Такое рашэнне мясцовы выканкам прыняў у сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я. І вылазкі на ваду часам сканчаюцца трагедыяй. Толькі за апошні тыдзень на вадаёме перавярнуліся дзве лодкі, загінулі чатыры чалавекі. Нагадаем, 15 студзеня на Асвейскім возеры перавярнулася лодка з трыма рыбакамі, двое з іх патанулі, яшчэ аднаго атрымалася выратаваць. Цела аднаго загінуўшага дагэтуль шукаюць. Падчас пошукаў стала вядома пра яшчэ адну лодку, якая перавярнулася. Два чалавекі загінулі.