Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 8 раёнах Мінскай вобласці

12 июня 2019

З-за такога надвор'я  пажаранебяспечная сітуацыя і ў лясах. Забарона на наведванне ўведзена ў 8 раёнах Мінскай вобласці. Сярод іх  Дзяржынскі, Стаўбцоўскі, Салігорскі, Любанскі. Кантралююць сітуацыю і з паветра. Інфармацыя перадаецца ў рэальным часе, таму на карце пастаянна з'яўляюцца новыя небяспечныя лакацыі.

Спецтэхніка, пажарныя разлікі і авіяцыя  на аператыўную лакалізацыю ўзгаранняў гатовы выехаць па першым патрабаванні.