Забарона на наведванне лясоў уведзена ўжо ў 35 раёнах Беларусі

12 июня 2019

У лясах Беларусі захоўваецца пажаранебяспечная сітуацыя. Забарона на наведванне ўведзена ўжо ў 35-ці раёнах краіны. Для выяўлення ўзгаранняў створана спецыяльная сетка пажарна-наглядальных вышак і матч. Больш за ўсё абмежаванняў - у Гомельскай вобласці, там напярэдадні паветра прагрэлася амаль да 33 градусаў. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты аб’яўлены  на найбліжэйшыя дні па ўсёй Беларусі. Напярэдадні абноўлены 82-гадовыя тэмпературныя рэкорды - у Брэсце, Мінску, Гродне, Магілёве і Жлобіне.