Забарона на наведванне лясоў у Беларусі ўведзена ўжо ў 82 раёнах

16 июня 2019

Яна закранула ўсю Брэсцкую вобласць, а таксама Гомельскую (акрамя Акцябрскага раёна). У Мінскім рэгіёне нельга хадзіць у лес у 18 раёнах. Забарона ўведзена па краіне ў сувязі з высокай рызыкай узнікнення пажараў з-за анамальнай спякоты. На сёння сіноптыкі прагназуюць да плюс 31 градуса. Па захадзе  навальніцы.