Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў дзевяці раёнах Мінскай вобласці

22 июня 2020
Надвор'е ўскладняе сітуацыю ў лясах. З-за высокай рызыкі ўзнікнення пажараў забарона на іх наведванне зараз дзейнічае ў дзевяці раёнах Мінскай вобласці. Сярод іх Дзяржынскі, Крупскі, Любанскі і Мінскі. Падрабязная інфармацыя знаходзіцца на інтэрактыўнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі. Парушальнікам пагражае штраф да шасцісот сямідзесяці рублёў. Работнікі лясной гаспадаркі назіраюць за сітуацыяй з дапамогай беспілотнікаў і сістэм відэаназірання.