Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 38 раёнах Беларусі

9 апреля 2020
Гэта ўся Гомельская вобласць. Сёння дадалася і Магілёўшчына. Там адзін раён. Зараз стаіць гарачае сухое надвор'е, няма ападкаў, пажар узнікае ад маленькай іскры. Асноўная прычына па-ранейшаму чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць,  ад парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд. Нагадаем, за парушэнне абмежавальных мер прадугледжаны штраф да 675 рублёў.