Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ўжо ў 52 раёнах Беларусі

10 апреля 2020
У Беларусі высокі клас пажарнай небяспекі. Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ўжо ў 52 раёнах краіны. Часта масіў гарыць пасля выпальвання насельніцтвам расліннасці. Так, за мінулыя суткі ў краіне пры знішчэнні агнём травы былі траўміраваныя 4 чалавекі - яны могуць быць прыцягнутыя да адказнасці. Інцыдэнты здарыліся ў Дрыбінскім, Мсціслаўскім, Барысаўскім і Столінскім раёнах. Ва ўсіх выпадках людзі палілі сухую расліннасць, але працэс выйшаў з-пад кантролю. Калі іх віну дакажуць, штраф складзе больш як 1000 рублёў.

МНС звяртае ўвагу ўласнікаў зямель аб неабходнасці пастаяннага кантролю за станам пажарнай бяспекі на сваёй тэрыторыі і недапушчэнні некантралюемага гарэння травы і смецця.