Заняць вольны час падлеткаў з максімальнай карысцю

21 октября 2013

У Ленінскім раёне сталіцы распрацавалі спецыяльную праграму па працы са складанымі падлеткамі. А іх, дарэчы, толькі ў адным раёне паўтысячы. Для школьнікаў арганізоўваюць своеасаблівыя пляцоўкі, дзе яны могуць выбраць занятак на свой густ, каб часу на шкодныя ўчынкі ў школьнікаў проста не засталося. Наталля Кезік працягне.



11 прыпынкаў у 11 гуртках. Такая экскурсійная праграмма ў гэтай школе праходзіць упершыню. Сярод запрошаных гасцей - вучні з усіх навучальных устаноў раёна.


Сябраваць школамі ў раёне вырашылі год таму. І адразу для вучняў школьнае меню з гурткоў павялічылася ў дзясяткі разоў. Біятланістка, чатырохразовая чэмпіёнка свету Алена Зубрылава расказвае, што ў дзяцінстве не мела вольнага часу - пастаянныя трэніроўкі і заняткі. Таму ведае, як важна накіраваць у патрэбнае рэчышча кожную хвілінку дзіцяці.


Акрамя новых заняткаў для школьнікаў тут яшчэ і вялікая пляцоўка для цікавых знаёмстваў.


Праграма У кантакце ў Ленінскім раёне сталіцы працуе ўсяго адзін год. Тым не менш попыт на гурткі і клубы з кожным месяцам толькі павялічваецца. Каб справіцца з наплывам, дзверы школ не зачыняюцца да 9 гадзін вечара.


А значыць да гэтага часу школьнікі занятыя ў гуртках па інтарэсах. Спецыялісты спадзяюцца, што такія меры дапамогуць зменшыць у раёне колькасць падлеткаў, якія трапляюць на ўлік міліцыі. У школьнікаў проста не застаецца часу на шкодныя ўчынкі.


Гэтыя лічбы павінны змяншацца не толькі намаганнямі настаўнікаў, але і бацькоў. Адказнасць за дзіцячыя ўчынкі, ў першую чаргу, павінна адчуваць кожная сям'я.