Запіс на рэгістрацыю шлюбаў у сталічных ЗАГСах - толькі праз Інтэрнэт

6 октября 2015

Папярэдні запіс на рэгістрацыю шлюбаў у сталічных ЗАГСах цяпер ажыццяўляецца толькі праз Інтэрнэт. Такім чынам, будучым маладажонам перш за ўсё неабходна зайсці на сайт Мінгарвыканкама, выбраць ЗАГС, пазначыць дату і час рэгістрацыі ў календары. Для пацвярджэння папярэдняга запісу пры падачы заявы можна раздрукаваць апавяшчэнне з сайта. Аднак запіс онлайн дзейнічае толькі у выпадку, калі тэрмін з моманту запісу да дня падачы заявы перавышае тры месяцы. Дарэчы, за паўгода ў сталіцы зарэгістравана больш за 7 тысяч шлюбаў і амаль 4 тысячы разводаў.