Назапасіцца фермерскім ураджаем можна ў гэтыя выхадныя

20 октября 2017

Журавіны, яблыкі, а таксама бульбу, мяса-малочныя, хлеба-булачныя прысмакі па выгадных цэнах прапануюць на восеньскіх кірмашах сталіцы.

У Мінску самая вялікая пляцоўка разгорнецца ля «Чыжоўка-Арэны». Прадукцыю на гэты раз прывязуць фермеры і сельгасарганізацыі Магілёўскай вобласці. Зрабіць пакупкі можна з 9 да 16 гадзін.

Гандлёвы марафон падтрымаюць і іншыя раёны сталіцы. У кожным арганізуюць сезонныя распродажы. Прычым, для маламабільных людзей і ветэранаў вайны арганізуюць і бясплатную дастаўку прадукцыі.