Запас сродкаў індывідуальной аховы ў Мінску пастаянна папаўняецца

28 октября 2020

Праблем з наяўнасцю сродкаў індывідуальнай аховы і медыкаментаў у Беларусі сёння няма. Працу ва ўмовах COVID-19 з медыкамі сёння абмеркавала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Дэталёва пагаварылі аб функцыянальнасці медустаноў рознага ўзроўню - ад ФАПаў да рэспубліканскіх цэнтраў. На нарадзе яшчэ раз падкрэслілі - трэба прымаць усе меры, каб аказваць кваліфікаваную дапамогу людзям. У кожным рэгіёне ў нас досыць свабодных месцаў у бальніцах. Там, дзе не патрабуецца стацыянарнае лячэнне, пацыенты павінны атрымліваць медыцынскую дапамогу амбулаторна.

Тэму COVID сёння абмяркоўвалі і ў Міністэрстве аховы здароўя краіны. Дарэчы, запас сродкаў індывідуальной аховы ва ўстановах на месяц-паўтара і пастаянна папаўняецца. Толькі ў Мінску разгорнута больш як дзве тысячы коек для пацыентаў з COVID-19 і больш за сотню абсталяваныя апаратамі ШВЛ.