Заходнія хрысціяне рыхтуюцца сустрэць Вялікдзень
16 апреля 2022
У заходніх хрысціянаў сёння Вялікая або Страсная субота. Гэта дзень цішыні, калі ў храмах не здзяйсняецца літургія і прычасце. А вернікі моляцца перад капліцай са святымі дарамі - гэта сімвал Гроба Гасподняга. На працягу дня ў каталіцкіх храмах праходзіць асвячэнне велікоднай ежы. Абавязковымі стравамі на каталіцкі Вялікдзень з'яўляюцца фарбаваныя яйкі, кулічы, хлеб і соль, бекон і вяндліна. Асвячоныя стравы можна будзе каштаваць пасля паўночы і сустрэчы Вялікадня. А сёння ў вернікаў увесь дзень працягваецца пост. З надыходам цемры ў касцёлах Беларусі пачнуцца святочныя набажэнствы.













