"Захад-2017". Манеўры праходзяць на палігонах Лепельскі і Даманаўскі

18 сентября 2017

Другі дзень актыўнай фазы вучэнняў "Захад-2017". Манеўры праходзяць на палігонах Лепельскі і Даманаўскі.

Як адзначылі ў Генштабе Узброеных Сіл нашай краіны, сумесныя вучэнні Беларусі і Расіі дасягнулі найвышэйшай практычнай актыўнасці. Групоўкі войскаў выконваюць задачы па вядзенні абарончых баёў, шукаюць і знішчаюць умоўнага праціўніка. Падраздзяленні сіл спецаперацый вядуць разведку размяшчэння дыверсійных груп. Задзейнічаны розныя артылерыйскія сістэмы, авіяцыя і беспілотнікі.