Заняткі па картынгу праходзяць у сталіцы

4 ноября 2019

Падчас канікул да сваіх першых спаборніцтваў рыхтуюцца юныя вадзіцелі. На картынг-трасе яны садзяцца за руль ужо з пяці гадоў. Прычым, асвойваюць не толькі тэхніку кіравання, але і ўстройства аўтамабіля. А таксама правілы дарожнага руху. Заняткі праходзяць на спецыяльна абсталяваных аўтадромах, яны нагадваюць маршруты гоначных трас. А самі карты могуць развіваць хуткасць да 70 кіламетраў за гадзіну. Штогод у сталіцы ладзяць дзіцячыя кубкі па картынгу. Спаборніцтвы праходзяць незалежна ад надвор'я.