Заняткі парусным спортам, вэйкбордынг і водныя экскурсіі

1 августа 2015

У разгар лета мінчане ўсё часцей сталі выбіраць віды спорту, звязаныя з вадой. Выбар ёсць - аматары экстрыму могуць паспрабаваць сябе ў якасці водных акрабатаў - трэніроўкі па вэйкбордынгу нядаўна пачалі праводзіць на вадасховішчы Дразды. Яшчэ адзін актыўны кірунак - парусны спорт - могуць асвоіць не толькі дарослыя, але і дзеці. Развіваецца ў Мінску і так званы водны турызм. Надзея Сербіненка апрабавала на сабе ўсе віды водных забаў.

Юныя яхтсмены школы алімпійскага рэзерву рыхтуюць свае судны да выхаду на ваду. Трэба праверыць усе мацаванні, усталяваць парус. Усе пачаткоўцы адточваюць навыкі на лодцы «Аптыміст». Праз месяц трэніровак могуць нядрэнна ёй кіраваць.

У школу алімпійскага рэзерву прымаюць дзяцей з дзевяці гадоў. Трэніроўкі ў перыяд навігацыі – з красавіка па кастрычнік - праводзяць на Заслаўскім вадасховішчы. У школе займаюцца амаль сто навучэнцаў. Лепшыя з іх – у складзе зборнай Беларусі па парусным спорце. Поспехі спартсмена шмат у чым залежаць ад трэнера.

Яшчэ адзін спартыўны напрамак, які можна асвоіць значна хутчэй, - вэйкбордынг. Рэверсіўная канатная дарога адкрылася на пляжы ў Драздах некалькі тыдняў таму, але ахвотнікаў адчуць сябе воднымі акрабатамі ўжо дастаткова.

Тут заўсёды шмат прафесійных спартсменаў. Вэйкборд папулярны сярод сноўбардыстаў і скейтбардыстаў, таксама лыжнікаў. Выконваць сапраўдныя трукі на вадзе – не так проста.

Увесь неабходны інвентар і спецыяльнае адзенне выдаюць на месцы. Навучаць стаяць на дошцы і рассякаць хвалю таксама тут.

А для аматараў больш спакойнага адпачынку падыдзе водная экскурсія па Свіслачы. Цеплаход “Аўгусцін” адпраўляецца ад набярэжнай парка Горкага.

Прагулачны цеплаход “Аўгусцін” курсіруе ўздоўж Свіслачы штодзень і ахоплівае адразу некалькі славутасцяў. Ён праплывае ўздоўж вуліц Камуністычнай і Янкі Купалы. З борта цеплахода можна ўбачыць нават тэатр оперы і балета.

Капітан судна Сяргей Аўсейчык сваю працу, як і раку Свіслач, шчыра любіць.

Водны ваяж доўжыцца 25 хвілін і асабліва падыходзіць для сямейнага адпачынку. Турысты таксама ўключаюць у сваю праграму вандроўку па Свіслачы.