Лета падыходзіць да свайго завяршэння, умовы надвор’я ў Беларусі будуць адпаведнымі. Бліжэй да канца тыдня ўсталюецца тэмпература ніжэй за кліматычную норму на 1-4 градусы. А ў выхадныя ў некаторых раёнах Палесся чакаюцца першыя восеньскія замаразкі.
Па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, аднак яны будуць чаргавацца з сонечным надвор'ем, што зробіць пачатак сезона дастаткова камфортным.













