Намеснік Міністра працы і сацабароны Беларусі Аляксандр Румак у Актуальным інтэрв'ю

1 октября 2013

Сёння ўвесь свет адзначае Дзень пажылых людзей. Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі крыху больш за 2,5 мільёна чалавек сталага ўзросту. На якую падтрымку з боку дзяржавы яны сёння могуць разлічваць, чаму першыя вынікі эксперыменту ў адным з дамоў-інтэрнатаў Мінскага раёна спецыялісты называюць нечаканымі і калі чакаць чарговага павышэння пенсій? Гутарка з намеснікам Міністра працы і сацабароны Беларусі Аляксандрам Румакам. Спецыяльны праект Агенцтва тэленавінаў Актуальнае інтэрв'ю сёння вечарам на інфармацыйным канале Панарама.