Намміністра гандлю Ірына Наркевіч сёння адкажа на пытанні інтэрнэт-карыстальнікаў

17 марта 2016

Якімі будуць новыя праекты пагадненняў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза? І ці змякчаць штрафныя санкцыі для індывідуальных прадпрымальнікаў? Аб гэтым і многім іншым сёння ў 16 гадзін у анлайн-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі распавядзе намміністра гандлю Ірына Наркевіч. Пакінуць сваё пытанне можна ўжо зараз на сайце tvr.by ў раздзеле анлайн-канферэнцыя.