Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Седзін у Актуальным інтэрв'ю

14 ноября 2013

Беларусь рыхтуецца адзначыць Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Па вытворчасці прадуктаў харчавання на душу насельніцтва наша краіна лідар у СНД. Сёлета экспарт сельгаспрадукцыі павінен павялічыцца да 6 мільярдаў долараў. Якія беларускія прадукты карыстаюцца попытам за мяжой і як працуюць работнікі сяла ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі ў АЭП - напярэдадні прафесійнага свята раскажа намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Седзін. Актуальнае інтэрв'ю сёння на інфармацыйным канале Панарама.