Намеснік міністра адукацыі Васіль Будкевіч у Актуальным інтэрв'ю

2 Кастрычніка 2013

Прахадны парог па цэнтралізаваным тэсціраванні можа павялічыцца, а пераможцы алімпіяд нават абласнога ўзроўню змогуць стаць першакурснікамі педагагічных ВНУ без уступных экзаменаў. Што сёння хвалюе педагогаў і вучняў, якія праблемы неабходна вырашаць у сістэме сярэдняй адукацыі і калі чакаць чарговага павышэння зарплат настаўнікаў? Пра гэта і не толькі ў праекце Агенцтва тэленавінаў Актуальнае інтэрв'ю раскажа намеснік міністра адукацыі Васіль Будкевіч. Глядзіце сёння ўвечары на інфармацыйным канале Панарама.