Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі сёння прагаласаваў датэрмінова

9 октября 2015

Некалькі хвілін таму ў Беларусі завяршыўся чацвёрты дзень датэрміновага галасавання. Яго вынікі будуць вядомыя крыху пазней, а сёння Цэнтрвыбаркам падвёў вынікі першых трох дзён. Правам выбару ўжо скарысталіся амаль 19 працэнтаў грамадзян. Лідарам па колькасці выбаршчыкаў стала Віцебская вобласць. Датэрмінова прагаласаваў і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі. Каб аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў, яму спатрэбілася ўсяго некалькі хвілін.

Сам дзень выбараў 11 кастрычніка Ігар Бузоўскі, як і многія іншыя дзяржслужачыя, правядзе на рабочым месцы, каб для простых беларусаў гэты дзень стаў сапраўдным святам.