Так, сёлета 127 пад'ёмных кабін, што адслужылі свой тэрмін, замянілі на новыя. Да канца года гэтая лічба павялічыцца яшчэ амаль на 30. У першую чаргу мяняюць тыя пад'ёмныя механізмы, якім больш за дваццаць пяць гадоў. У чым перавага ліфтаў новай мадыфікацыі, высвятляў Ян Пашкевіч.
Вышыні Яўген Чопчыц ніколі не баяўся, таму і прафесію выбраў адпаведную. Мантажнік ліфтавага абсталявання вось ужо 12 гадоў спрытна спраўляецца з заменай пад’ёмнікаў у шматпавярхоўках Мінска.
Як любая тэхніка, ліфты маюць свой тэрмін службы - 25 гадоў. Але правяраюць сістэму пад’ёмніка штогод, у тым ліку лазарамі шукаюць мікрашчыліны у рэйках, што накіроўваюць рух кабіны. Пры наяўнасці недахопаў абсталяванне замяняюць.
Падчас замены ліфта старая кабіна ператвараецца ў пад’ёмнік. Ліфт пераводзяць у спецыяльны рэжым, і мантажнікі з дапамогай пульта перамяшчаюцца па шахце.
Потым па частках збіраюць і новую кабіну. Калі ж аднаўляюць пульт кіравання, ліфт атрымлівае ўласныя электронныя “мазгі”. У такім выпадку камп’ютар сочыць за работай амаль паўсотні сістэм пад’ёмніка.
Ліфт новай мадыфікацыі мацуюць трыма стальнымі канатамі, кожны таўшчынёй сантыметр. Гэтага дастаткова, каб вытрымаць больш за дзесяць кабін з пасажырамі. Канчаткова замяніць усе састарэлыя пад’ёмныя канструкцыі ў сталіцы плануюць за 5 гадоў.
Ужо сёлета новыя ліфты атрымалі жыхары 120-ці пад’ездаў сталічных шматпавярховак. Да канца года гэтая лічба павялічыцца яшчэ на 20.