Заўваг да санітарнага стану мінскіх зон адпачынку няма

11 августа 2014

Сёння аб гэтым паведамілі сталічныя эпідэміёлагі падчас пасяджэння ў сталічнай мэрыі. Выхадныя дні мінскія пляжы сустрэлі ў чысціні. А вось будаўнічыя пляцоўкі выклікалі найбольшую колькасць нараканняў. Па выніках маніторынгу эпідэмслужбаў, больш за 40% аб'ектаў будоўлі маюць парушэнні санітарыі. Самыя распаўсюджаныя з іх - не прыбранае будаўнічае смецце і стыхійныя свалкі каля будпляцовак. З-за жаркага надвор'я на асаблівым кантролі пункты гандлю.


Пад пільнай увагай санітарных службаў застаюцца і аздараўленчыя дзіцячыя лагеры. Падчас апошняй - чацвёртай - змены там эпідэміёлагі будуць правяраць кухні і санітарныя памяшканні.