Замасленая рэпутацыя сёння ў 21:55 на Беларусь 1

4 апреля 2014

Каб сагрэцца, яны спальваюць чорнае золата. У Беларусі штогод дзясяткі тысяч тон адпрацаванага масла раствараюцца ў зямлі і паветры. Эколагі папярэджваюць аб катастрофе планетарнага маштабу. Чаму мы самі падліваем масла ў агонь і як зараджаецца адпрацоўка. Гэта тэма чарговага журналісцкага расследавання Агенцтва тэленавін. Замасленая рэпутацыя сёння ў 21:55 на нашым канале.