Закрыццё веласезона ў нестандартным фармаце

5 ноября 2015

У адной са сталічных гімназій залік па правілах дарожнага руху ў вучняў прымалі супрацоўнікі ДАІ, а таксама шматразовая чэмпіёнка свету па велагонках Наталля Цылінская. А самі школьнікі падрыхтавалі інтэрактыўную карту-памятку для веласіпедыстаў. На паперу нанеслі бяспечны маршрут па мікрараёне Сухарава і пазначылі мясцовыя славутасці. Пасля прэзентацыі веладамапожніка - вучням прапанавалі здаць міні-экзамен па кіраванні веласіпедам у незвычайных абставінах.

Нагадаем, толькі сёлета на дарогах сталіцы ў ДТЗ трапілі 25 веласіпедыстаў. Больш чым у палове выпадкаў самі ўладальнікі двухколавага транспарту былі вінаватыя ў здарэннях.